Государственное учреждение образования "Тальская средняя школа имени И.А.Муравейко" Любанский район Минская область

“Ён з’явіўся на свет, каб стаць шаноўным у жыцці”

21 кастрычніка ва ўстанове адукацыі была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Ён з’явіўся на свет, каб стаць шаноўным у жыцці”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння таленавітага дзіцячага пісьменніка І.А.Муравейкі.

Падчас мерапрыемства гучалі пранікнёныя вершы ў выкананні вучняў 5-8 класаў, што былі адрасаваны сыну Любанскай зямлі; урыўкі з мастацкіх твораў самога паэта: “Тут людзі добрыя жывуць”, “Пра сябе”, “Настаўніца”, “Здарэнне”, “Акраец хлеба”, а таксама словы-ўспаміны С. Гаўрусёва, А. Вольскага, У. Паўлава “Сустрэчы, падараваныя лёсам” пра І.А.Муравейку.
Выступленне ўдзельнікаў літаратурнай гасцёўні суправаджалася фотаздымкамі з сямейнага альбома і песнямі на словы паэта.
Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай атмасферы і зарадзіла дзяцей добрым настроем.

Электронная «Книга памяти»

Электронная «Книга памяти» доступна по ссылке https://www.mintrud.gov.by/ru/kniga-pamyati-ru и QR-коду

 

 

 

Народны летапіс

Молодежь против наркотиков

© 2025 Государственное учреждение образования "Тальская средняя школа имени И.А.Муравейко" Домен зарегистрирован 27.05.2020. Регистационный номер в БЕЛГИЭ 167352