У пятніцу, 22 кастрычніка, у рамках Тыдня школьных музеяў Мінскай вобласці прайшла выстава-прэзентацыя “Кабінетныя багі Паўла Шпілеўскага”. У ёй прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў.
Пачаткоўцы пазнаёміліся з творчасцю нашага земляка этнографа Паўла Шпілеўскага. У гульнявой форме дзеці даведаліся пра даследаванні, якія праводзіў Шпілеўскі. Асаблівую цікавасць у іх выклікалі так званыя “кабінетныя” багі – міфалагічныя істоты, створаныя выключным талентам земляка. Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у квізе, дзе былі разыграны памятныя прызы.