Экскурсія ў музей

Творчасць  Івана Андрэевіча Муравейкі знаходзіла і знаходзіць шлях да сэрцаў юных чытачоў, вучыць іх чуласці, сумленнасці і працавітасці, развівае пачуццё прыгажосці акаляючага сусвету.

На яго вершах і казках вырасла не адно пакаленне. Творы паэта нясуць у сабе самавіты зарад духоўнасці і дабрыні.

21 кастрычніка, з нагоды дня нараджэння паэта-земляка, ва ўстанове адукацыі была арганізавана экскурсія для вучняў пачатковых класаў.

Кіраўнік музея Русаковіч А.М. нагадала рабятам цікавыя факты з біяграфіі і творчасці Івана Муравейкі, зрабіла агляд літаратуры, прадэкламавала вершы паэта.

Усе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай кніг, напісаных Муравейкам  І.А., дакрануцца  да прыватных рэчаў, рукапісаў, якія музею падараваў сам паэт.

Экскурсія для вучняў была цікавай, карыснай і пазнавальнай.


Низ

Государственное учреждение образования "Тальский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа Любанского района"  ©2013-2020

223830 Минская область Любанский район аг.Таль пер. Учительский д.2 тел: 8-01794-58138 e-mail: tal@luban.edu.by