Новый год

З 11 снежня ў нашай рэспубліцы стартавала навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Удзел у ёй прымаюць усе працоўныя калектывы краіны, ведамствы, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, грамадскія аб’яднанні. Інакш кажучы, усе неабыякавыя.

Не засталася ў баку ад святочнага марафону і наша ўстанова адукацыі. Па традыцыі прадстаўнікі РУ-4 ААТ «Беларуськалій» наведалі нашу школу, каб павіншаваць дзяцей і педагогаў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.

З цёплымі словамі прывітання ў фае школы калійшчыкаў сустрэла дырэктар установы Арціменя Святлана Уладзіміраўна.

Галоўныя героі свята – Дзед Мароз і Снягурачка рабятам падаравалі вясёлую навагоднюю казку, а разам з ёй – і радасны настрой. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод. Яны самі былі непасрэднымі яго ўдзельнікамі: танцавалі, чыталі вершы. Рабятам былі ўручаны салодкія падарункі.

Педагагічны калектыў і вучні ўстановы выказалі словы падзякі прадстаўнікам РУ-4 ААТ «Беларуськалій» за арганізацыю і правядзенне навагодняга свята.

Шмат эмоцый выклікала такая сустрэча не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Гэта сапраўднае шчасце – рабіць дабро. Радасны твар дзіцяці красамоўней за любыя словы. Ад такіх сустрэч толькі прыемныя эмоцыі і зарад добрага настрою застаюцца надоўга.

Государственное учреждение образования 

"Тальский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа Любанского района"  ©2013-2020

223830 Минская область Любанский район аг.Таль пер. Учительский д.2

телефон: 8-01794-58138 e-mail: tal@luban.edu.by

Любанский район аг.Таль пер. Учительский д.2 тел:

телефон: 8-01794-58138 e-mail: tal@luban.edu.by