Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна запрасіла прыняць удзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прымеркаваным да дня нараджэння Максіма Багдановіча. Конкурс праводзіцца у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.
Партнёрамі конкурсу выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”), Беларускі акадэмічны тэатр юнага гледача, Канал “Культура” Беларускага радыё, Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Бібліятэка нашай установы адукацыі не стала выключэннем і прыняла удзел у конкурсе. На анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры” прадсталена байка “Варона і чыж”, якую дэкламавала навучэнка 4 класа Рашчэня Валерыя.
Спасылка на відэа тут https://disk.yandex.ru/d/tFGuhmeUSkGYvw