Кожнаму, хто хоча ўсвядоміць сябе беларусам, трэба звяртацца да гісторыі, да спадчыны свайго народа. Культурны чалавек павінен ведаць, дзе яго вытокі, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і продкі. Як сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі.
Выхаванцы дашкольнай групы наведалі этнагафічны музей "Вытокі". Кіраўнік музея Русаковіч Алена Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей з экспанатамі музея, якія былі сабраны ў жыхароў вёскі Таль. Некаторыя з прадметаў да апошняга моманту яшчэ выкарыстоўваліся па прызначэнню.