Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечана Дню беларускага пісьменства і друку
Гучыць фрагмент песні «Мой родны кут» (муз. I. Лучанка, сл. Якуба Коласа) у выкананні ансамбля «Песняры», затым выходзяць вучні і настаўнік.
Настаўнік. Добры дзень!
Першы вядучы. Сардэчна вітаем!
Другі вядучы. Рады вас бачыць і зычым добрага настрою!
Настаўнік. Сёння — свята, якое адкрывае пачатак навучальнага года. Наша мерапрыем- ства называецца «Ад Полацка пачаўся свет».
Першы чытальнік (на фоне музыкі выконвае верш Таісы Мельчанкі).
Радзімачка-Радзіма!
Радзімачка Зямля,
Мяне ты нарадзіла,
Ў дарогу правяла!
Сатканы луг з рамонкаў
Мне сніўся па начах,
А ты бярозкай тонкай
Стаяла у вачах…
Ты бачылася ў росах,
У птушцы трапяткой,
У воблачках бялёсых,
У сцежачцы крутой…
Радзімачка-Радзіма!
Куточак родны мой!
Паўсвету я схадзіла,
Ды не найшла такой!
Першы вядучы. Мая краіна, мая Бацькаўшчына, — усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая і такая стара
жытная полацкая зямля. Наш родны кут… А ці задумваліся вы над выразам «родны кут»? Які сэнс маюць гэтыя словы для кожнага з нас?
Другі вядучы. Напэўна, кожны растлумачыць іх па-свайму. Для адных гэта месца, дзе нарадзіўся, для іншых — родная краіна, а для некаторых — проста спалучэнне слоў, бо яны не задумваліся над гэтымі словамі.
Першы вядучы. Так, нялёгка знайсці адназначны адказ на такое пытанне. Той, хто шмат вандраваў за межамі нашай краіны, амаль заўсёды кажа: «У гасцях добра, а дома лепш!» Дзе б вы ні былі, чаго б толькі ні бачылі, але ж заўсёды душа цягнецца да роднай зямлі, роднай хаты. Ці бачылі вы, дзе больш прыгожыя палі, лясы, больш шырокая прастора рэк і азёр, ці чулі больш мілагучны спеў салаўя? Ды ніколі і нідзе не ўбачыце, не пачуеце такога!
Другі вядучы. Словы Якуба Коласа з паэмы «Новая зямля» дапамагаюць нам лепш зразумець сэнс слоў «родны кут»:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны маёй убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.
Сапраўды, краявіды, прыгажэйшыя за беларускія, цяжка знайсці! На радзіме — усё самае вабнае, дзівоснае, чароўнае.
Першы вядучы. Мы можам ганарыцца прыгажосцю сінявокай Полаччыны сваёй. Але, кажучы аб прыгажосці прыроды, трэба казаць і пра сакавітасць, мілагучнасць нашай беларускай мовы. Яно і не кепска ведаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю. Так, кожная мова мае нешта цікавае, але той мілагучнасці, якая ёсць у мове роднага краю, нідзе не пачуеце.
Другі чытальнік (выконвае ўрывак з верша Максіма Танка).
3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, з шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Першы вядучы. Шчырыя, прыгожа напісаныя словы — душу кранаюць. А калі на такія словы песня напісана! Песня пяецца, як з душы ліецца. А калі песня ад душы, дык і скокі вясёлыя. Глядзець — не наглядзецца, слухаць — заслухацца.
Выкананне песні «Палачаначка» (муз. В. Пранік, сл. Л. Дзямешка).
Другі вядучы. У Беларусі шануюць традыцыі, бо традыцыйная культура беларусаў мае глыбокія карані. I святкуем мы так, што сэрца ў грудзях адгукаецца і звоняць усе струны душы. Вось мы кажам: «Традыцыі, побыт, культура». Адкуль усё гэта? 3 гісторыі. Былі ў нашым мінулым і ўздымы і спады. Сёння мы маем сваю дзяржаўнасць, беларускі народ дасягнуў высокага культурнага развіцця. Трэба ведаць беларускую гісторыю, шанаваць народныя традыцыі і родную мову, каб яна не заняпала. Будзем ганарыцца, што мы жывём на спрадвечнай і святой зямлі. Будзем мацаваць гістарычную памяць, бо той, хто не памятае сваё мінулае, не мае будучага. Мы маем гістарычны падмурак і ганаровае званне «палачане».
Настаўнік. Беларуская зямля — захавальніца помнікаў культуры нашага народа, які здаўна тут жыве. Са старажытнасці дайшлі да нас Сафійскі сабор у Полацку, Стары за- мак у Гродне, Траецкае прадмесце ў Мінску, Брэсцкая крэпасць… Усе гэтыя назвы вам вядомыя.
Сёння палачане ганарацца духоўнай спадчынай продкаў. Пра ўраджэнцаў Полацка, якія ўнеслі вялікі і неацэнны ўклад у сусветную культуру, нам хочацца яшчэ раз вам нага- даць. (Паказваюцца слайды.)
Першы вучань. Ефрасіння Полацкая — беларуская асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку. Першая жанчына на Русі, кананізаваная праваслаўнай царквой.
Імя Ефрасінні Полацкай займае асаблівае, пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна заснавала жаночы манастыр, які стаў асветніцкім цэнтрам не толькі на беларускіх землях. Кнігі, што перапісваліся ў гэтым манастыры, былі вядомыя і ў Ноўгарадзе, і ў Кіеве.
Ефрасіння пабудавала Спаса-Праабражэнскую царкву, што ўпрыгожыла Полацк, а таксама некалькі храмаў. Яе дзейнасць пакінула след не толькі ў гісторыі, але і ў душы беларускага народа — народа, спрадвеку звязанага з кнігай, народа, які з тых далёкіх часоў пракладваў ва ўсходнеславянскіх землях шлях асветніцтва і адукацыі.
У Полацку жыў і славуты майстар-ювелір Лазар Богша, які па замове Ефрасінні зрабіў знакаміты шасціканцовы крыж.
Трэці чытальнік (выконвае верш Ніла Гілевіча).
Марыў калісьці славуты Скарына,
«Ціснучы» кнігі на мове бацькоў:
Простаму люду ў роднай краіне
Зробіць даступнай ён мудрасць вякоў.
Толькі радзіму сваю ў ліхалецці
Мара яго абляцець не магла:
Білася роспачна птушкай у клетцы,
Вочы ж бядоты сляпіла імгла.
Думалі, згіне, як статак, нямое
Племя пакорнае ў вечным ярме.
Колькі іх мужных, што матчынай мове
Шлях пракладалі і змёрлі ў турме!..
Ды разгулялася плынь веснавая —
Змыла пакутнай няволі сляды,
I ўстрапянулася мара жывая,
I абляцела ўвесь край малады!
Сталі даступнымі простаму люду
Мудрасці скарбы са свету ўсяго —
Каб ні ярма, ні імглы, ні аблуды
Болей не зведала доля яго!
Другі вучань. Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую пакінулі сваім нашчадкам. Наш славуты зямляк Францыск Скарына — найярчэйшы прыклад таму.
Ён з’яўляецца сімвалам беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры. Першадрукар хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы ўсім людзям па- знаць мудрасць і навуку.
У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён пісаў: «Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць».
Трэці вучань. Сярод выдатных людзей беларускай зямлі нельга не ўспомніць і пра Сімяона Полацкага, які адыграў вельмі важную ролю ў гісторыі.
Беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч, ён стаў адным з пачынальнікаў паэзіі. Пісаў на лацінскай, польскай, беларускай мовах. У яго літаратурнай спадчыне ёсць нямала твораў, дзе разглядаюцца ідэйна-філасофскія і эстэтычныя праблемы мастацтва — літаратуры, музыкі, жывапісу.
Дзейнасць Сімяона Полацкага падзяляецца на два перыяды — полацкі і маскоўскі. 3 1667 года ён быў настаўнікам царскіх дзяцей, у тым ліку і будучага расійскага імператара Пятра I. Дзякуючы адукацыі і шырокаму кругагляду нашчадкі цара заклалі асновы тых пераўтварэнняў і перамен, якія завяршыў Пётр I. Так просты полацкі манах паўплываў на лёс вялікай дзяржавы.
Конкурс інсцэніраванага пытання
На думку доктара гістарычных навук П. Чыгрынава, да прыняцця хрысціянства і ўзнікнення клятвы крыжацалавання полацкія князі на цырымоніі ўрачыстай інаўгурацыі кляліся вадой, зямлёй, зброяй і гэтым. Так, магчыма, кляўся і князь Рагвалод. Пытанне. Назавіце яшчэ адзін элемент клятвы князя. Адказ. Князь кляўся вадой, зямлёй, зброяй і хлебам. У тыя далёкія часы на Русі былі вядомыя тры мудрыя дзевы, слава пра іх грымела на ўсе землі рускія. Але тут прыйшоў да адной з іх госць няпрошаны з мячом, адабраў голас яе звонкі і падараваў другой дзеве. Пытанне. Аб якіх мудрых дзевах ідзе размова і хто гэты няпрошаны госць? Адказ. Князь полацкі Усяслаў Чарадзей у час паходу на Ноўгарад зняў званы з Наўгародскай Сафіі і прывёз іх у Полацк. |
Недзе ў канцы XX стагоддзя ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі паміж двума навукоўцамі адбываецца наступная размова. Першы. Ведаеце, паважаны калега, вывучаючы XII ст. на Полаччыне, я зрабіў вялікае адкрыццё. Мне здаецца, што ў гэты час там наступіў сапраўдны матрыярхат. Другі. На якой жа падставе, паважаны калега, Вы робіце такія сенсацыйныя вывады? |
Першы. А вось паглядзіце, ні ў які другі перыяд гісторыі Полаччыны мы не сустрэнем столькі жаночых пячатак за кароткі час: тут і пячатка княгіні Сафіі, і дачкі яе Ефрасінні Полацкай… Другі. Сапраўды. Што ж з мужчынамі здарылася, куды яны падзеліся? Вось напішыце аб гэтым дысертацыю. Пытанне. Чым можна патлумачыць павелічэнне ролі жанчын княжацкага роду ў XII ст.? Адказ. З’яўленне большай колькасці «жаночых» княжацкіх пячатак тлумачыцца павелічэннем ролі жанчын у час т. зв. візантыйскага выгнання полацкіх князёў. Вучань (задае пытанне). Як вядома, каталіцкая царква стварыла дактрыну «двух мячоў»: фізічнага, які знішчае ўсіх ворагаў як зброя, і духоўнага, які паражае ворагаў як слова божае. Якую дактрыну сфармулявалі ўсходнія славяне ў адказ, успомніўшы словы аднаго знакамітага дзеяча і падзею, у час якой яны былі сказаны, а таксама нашага славутага земляка, удзельніка гэтай падзеі. Адказ. Словы Аляксандра Неўскага «Хто да нас з мячом прыйдзе, ад мяча і загіне» былі сказаны ў час бітвы з нямецкімі рыцарамі на Няве, дзе вызначыўся і наш зямляк Якаў Палачанін. Школа часоў Францыска Скарыны: вось стол настаўніка, кнігі, вядома ж, рукапісныя яшчэ, тут і вельмі моцны педагагічны сродак тых часоў — бярозавыя пруты. А вось гаршчок, які прыносіў у школку вучань. У ім залітая мёдам прасяная каша, а зверху ў мёд пакладзены манеты. Усе, і настаўнік і вучні, з нецярпеннем чакалі, калі можна будзе з’есці кашу. Пытанне. Якую важную падзею ў тагачасным навучальным працэсе святкавалі такім чынам і кім пасля яе рабіліся вучні і настаўнік? Адказ. Такім чынам у школцы часоў Скарыны, на думку Анатоля Клышкі, святкавалі заканчэнне вывучэння адной царкоўнай кнігі і пераход да другой, а з’еўшыя кашу станавіліся аднакашнікамі. |
Першы вядучы. Сэнс паняцця «родны кут» добра растлумачваюць словы славутага палачаніна Ф. Скарыны.
Родны кут — нешта запаветнае, дарагое і блізкае для кожнага чалавека.
Другі вядучы. Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што напоўнены птушыным звонам, гэта бясконцыя стужкі рэк і люстэркі азёр, а таксама любоў да маці, павага да мовы, захаванне традыцый, гэта маральны і духоўны скарб наро- да, які ні ў якім разе нельга страціць.
Першы вядучы. Мы можам знаходзіцца ў іншай краіне, нават у іншай частцы свету, але ў нашым сэрцы заўсёды будзе жыць родны Полацк — наш РОДНЫ КУТ.
Чацвёрты чытальнік (выконвае верш «Полацку» Валянціны Караван).
…I куды б вы, сцяжынкі, мяне ні вялі,
Па якіх бы лясах ні блукала я зранку,
Але ўкленчу на роднай бацькоўскай зямлі:
Ты калыска мая, ты мая калыханка.
Прадчуваю: званы раздаюцца бліжэй,
I таму на душы маёй смутак і горыч,
Бо заўжды для мяне ты за ўсё даражэй —
Старажытны і любы мне горад.
I мне плынню ніякай не хочацца плыць —
Для цябе безгалосым застацца падранкам. За цябе маё сэрца начамі баліць —
Ты калыска мая і мая калыханка.
Першы вядучы. Беларускі народ — высокаінтэлектуальная, таленавітая і духоўная нацыя. За апошнія дзесяцігоддзі свет больш даведаўся пра Беларусь і беларусаў. I гэта дзя- куючы дасягненням у галіне выкарыстання навукаёмістых тэхналогій, перамогам на спар- тыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах.
Не застаўся ў баку і Полацк. Эфектыўныя ўстановы адукацыі, кампетэнтныя, прафесійна падрыхтаваныя кадры, высокі ўзровень навукі і вытворчасці — тыя складнікі, якія здольныя забяспечыць дынамічны прарыў і развіццё нашага старажытнага горада.
Другі вядучы. Асаблівыя спадзяванні сёння ўскладзены на нас, маладых грамадзян Беларусі. За намі — будучыня. Моладзь сёння — самая актыўная частка грамадства са сваім светапоглядам, імкненнем зрабіць свет лепшым. Усё добрае, што робіць чалавек, ён робіць дзеля будучыні, а менавіта ж моладзі належыць заўтрашні дзень, ёй трэба будзе прымнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял краіны, захоўваць унікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца пра заўтрашні дзень.
Настаўнік. Так, сёння ад кожнага з нас патрабуецца ўнутраная самааддача і сумленная праца на карысць усяго грамадства. Менавіта ў гэтым праяўляюцца грамадзянскія якасці патрыёта, які справай даказвае любоў да роднага краю. Актуальная задача — якасна жыць, працаваць, вучыцца. Якасць павінна стаць ладам жыцця і пачынацца з канкрэтнага чалавека — яго кваліфікацыі, адказнасці.
Першы вядучы. Полацк славіцца не толькі сваёй гісторыяй, дасягненнямі ў галіне навукі і культуры. Немагчыма пакінуць без увагі хараство родных краявідаў. Полацк — край лясоў, лугоў, азёр…
Пяты чытальнік (выконвае верш «Полацку» Надзеі Ярмак).
Квітней у вяках, гарадоў нашых бацька,
Прымай хлебам-соллю гасцей і сяброў.
Памножым мы славу тваю і багацце,
Табе наша вернасць і любоў.
Настаўнік. Беларускі пісьменнік, наш зямляк Уладзімір Арлоў прапанаваў увесці паняцце «полацкі менталітэт». Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адгукнуўся на гэту ідэю вершам, якім і хочацца падагульніць наша мерапрыемства:
Ёсць полацкі менталітэт —
Ад Ефрасінні, ад Скарыны,
Ад той абрынутай адрыны,
Дзе сон шукаў
Свой сонны след…
Ад Полацка пачаўся свет.
Пра небачолых кажам:
3 нашых!
Ёсць Беларусь,
А гэта значыць —
Ёсць полацкі менталітэт!
Падрыхтавала і правяла: А.М. Русаковіч, настаўнік-філолаг