Государственное учреждение образования "Тальская средняя школа имени И.А.Муравейко" Любанский район Минская область

Канспект урока па прадмеце “Чалавек і свет” ў 3 класе

Тэма: Жывёлы лесу

Мэта: стварыць умовы для пашырэння, паглыблення і сістэматызацыі ведаў вучняў пра жывёл лесу.

Задачы: актуалізаваць вопыт, звязыны з ведамі пра лес, яго жыхароў; садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння прыроды, умення працаваць самастойна з рознымі крыніцамі інфармацыі, творчых здольнасцей дзяцей; стварэнне ўмовы для фарміравання ў малодшых школьнікаў гуманнага стаўлення да ўсіх жывёл.

Тып урока:камбінаваны

Форма правядзення: урок -падарожжа

Абсталяванне: падручнік “Чалавек і свет”, В.М.Удавічэнка, Т.А.Кавальчук, 3 кл, 2012 г; карткі для самастйнай і індывід. работы;  малюнкі з выявамі насельнікаў лесу; рэпрадукцыя карціны І.І.Шамякіна “Раніца ў сасновым лесе”; малюнак лесавічка; дрэва з рознакаляровымі лісточкамі для правядзення рэфлексіі; прэзентацыя да ўрока.

 

Ход урока

Сл. 1. 1. Арганізацыйны момант.Псіхалагічны настрой

- Дзеці , праверце калі ласка, ці ўсё ў вас падрыхтавана да ўроку? Пачаць сённяшні ўрок мне хочацца са слоў В. Біянкі:

Увесь агромністы свет вакол мяне, нада мною і пада мной поўны нязведаных таямніц. І я буду яго адкрываць усе жыццё, таму што гэта самы цікавы і самы займальны занятак у свеце.

В.Біянкі

- Няхай гэтыя словы будуць дэвізам нашага ўрока.

- Каб сённяшні ўрок у нас атрымаўся паспяховым, давайце паспрабуем скласці формулу поспеху.

- Што нам неабходна для таго, каб дабіцца поспеху на ўроку?

( выказванні дзяцей)

Поспех = веды + увага + цярпенне + супрацоўніцтва

- Я жадаю вам быць уважлівымі, цярплівымі, атрымаць новыя веды.

2. Увядзенне ў тэму ўрока

- Я прапаную вам пакінуць клас і адправіцца на прагулку.

- Пойдзем? А куды, вы здагадайцеся самі. Разгадайце загадку.

Увесну весяліць,

летам халадзіць,

восенню памірае,

вясной ажывае. (Лес.)

- Ці патрэбен чалавеку лес? Для чаго?

Сл.2 Праблема ўрока. Чаму мы з лесам сябруем? Навошта ён людзям патрэбен?

- Усё сказанае вамі верна. Сёння мы з вамі абагулім нашы веды і даведаемся аб тым, чаго вы яшчэ не ведаеце.

- А зараз збярыце з літар слова і вы даведаецеся, хто нас павядзе на прагулку.

Сл.3 КОЧІВАСЕЛ (лесавічок)

Сл. 4 Першая паляна “Экалагічны святлафор”

- Перад тым як вас пусціць у лес, Лесавічок жадае праверыць, ці ведаеце вы правілы паводзін у лесе. (Адказы вучняў)

- Лесавічок рады вас вітаць у сваім “Лясным царстве”

3. Праверка дамашняга задання

Сл. 5 Другая  паляна “Зялёны сябар”

Вусная франтальная работа

  1. Якія лясы сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі?
  2. Якія з іх займаюць самую вялікую плошчу?
  3. Назавіце расліны, якія ўтвараюць верхні ярус.
  4. Назавіце расліны, адлюстраваныя на малюнках (малюнкі дрэў размешчаны ў прэзентацыі)                  Сл. 6

 

  1. Якія расліны ўтвараюць другі ярус?
  2. Якія расліны ўтвараюць самы ніжні ярус у лесе?

 

Віктарына для цікаўных

-  Чаму дровы, нарыхтаваныя зімой, гараць лепей? (Дрэва зімой спіць і не ўсмоктвае вільгаць)

-  Якое дрэва называюць “запалкавай каралеўнай”? (Асіну)

-  Якое дрэва дае салодкі духмяны сок? (Бяроза)

Работа з карткамі

Картка 1

Падзялі расліны на 2 групы:

Ядловец, дуб, сасна, бяроза, клён, асіна, елка.

Ліставыя………………………………………………

Хвойныя………………………………………………..

 

Картка 2

Закончы сказы.

  1. Лес- гэта прыроднае згуртаванне, дзе галоўная роля належыць ……..
  2. Першы ярус утвараюць - ………………
  3. Другі ярус утвараюць - …………………
  4. Трэці ярус утвараюць- …………………..

 

4. Новы матэрыял

Сл. 7 Трэцяя паляна “Птушынае царства”

Самастойна прачытаць інфармацыю ў падручніку с. 59-60

Гульня “Загадаю - адгадай”

-  А зараз праверым, наколькі уважлівымі вы былі. Я зачытваю “Рэкламу некаторых птушак”; а вам патрэбна вызначыць, да якой птушкі яна адносіцца.

  1. Умелы дрэвалаз; дзіўны музыкант-бубнач, красун, уладальнік яркага і прыгожага апярэння, моцнай дзюбы – выдатнай прылады, каб дзяўбці драўніну; доктар і сейбіт лесу, кватэрадацель  многім казуркаедным птушкам. (Дзяцел)              Сл.8
  2. Амаль адзіная «з'ядальніца» валасатых гусеніц, абаронца лесу, майстар пераймання, нават маскуецца пад каршака. (Зязюля)  Сл.9
  3. Нястомныя, пражэрлівыя лепшыя абаронцы лесу, саду, парка; уладальнікі прыгожага цёмна-зелянявага «плашча», жоўтай «манішкі», элегантнага чорнага «гальштука»; выдатныя акрабаты і гімнасты. (Сініцы) Сл.10
  4. Сейбіты лясных раслін, пажыральнікі шкодных казурак, выдатныя і спрытныя дрэвалазы, акрабаты, здольныя перасоўвацца па ствале дрэва ўніз галовай. (Попаўзень)         Сл. 11
  5. Зіркатыя першакласныя паляўнічыя, сапраўдная навальніца мышаватых грызуноў; выдатныя нягучныя летуны; уладальніцы віртуозна крутнай галавы, здольнай паварочвацца амаль вакол тулава. (Совы) Сл.12

Цікавыя звесткі пра птушак

Сава — адзіная птушка, у якой  вочы размешчаны на "твары", а не па баках галавы. Галава лёгка паварочваецца ў розныя бакі, і птушка можа нават глядзець назад. Сава добра бачыць і днём, і ноччу: яна можа разглядзець прадмет пры святле свечкі, пастаўлены на адлегласці 340 м. Але ў поўнай цемры нават совы нічога не бачаць. У гэтым выпадку ім дапамагае вельмі тонкі слых, які ў 50 разоў вастрэй, чым у чалавека. Узлезшы на вярхушку самага высокага дрэва, сава можа пачуць шоргат мышы, пробегающей больш чым за 100 м. А слабы піск мышы яна чуе нават праз пласт снегу ў 50 гл, хоць снег заглушае гукі. У сов ёсць цікавая асаблівасць: здабычу яны праглынаюць цалкам. Пугач, напрыклад, можа праглынуць нават вожыка разам з калючкамі.

-  Ідзем далей. На наступнай паляне нас таксама чакаюць цікавыя сустрэчы.

Сл.13 Чацвёртая паляна “Лясныя звяры”

— Як вы думаеце, чаму кажуць, што ў лесе існуюць добрыя ўмовы для жыцця жывёл?

— Зверце  свае развагі з тэкстам падручніка. (с. 59) (прачытаць услых)

-  Я прапаную ўспомніць лясных звяроў з дапамогай загадак:

Сл.14-15


3 грывай, а не конь,

З рагамі, а не бык,

З барадой, а не казёл.

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (зубр.)


Гальчастыя рогі,

Хуткія ногі,

Колер поўсці — залаты.

Хто я, ці ведаеш ты? (алень.)

 

Адгадайце, хто такі

На нагах гусіных

Сярод быстрае ракі

Збудаваў плаціну. (бабёр.)

 

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела,

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе. (бабёр.)


Ён прысмакаў з'еў нямала,

А калі харчоў не стала,

Лапу смокчучы, заснуў,

Ледзьве не праспаў вясну. (мядзведзь.)

 

У рыжай разбойніцы

Хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла –

Сляды замяла. (ліса.)



3 ялінкі на ялінку,

З галінкі на галінку

Скача агеньчык жывы...

Хто гэта? Знаеце вы? (вавёрка.)


Мышак ловіць, ды не коцік ён,

I лісты носіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. (вожык.)


 

-  Што вы ўжо ведаеце пра жывёл лесу?

Якая жывёла, калі вораг схопіць яе за хвост, лёгка адкідае канец хваста? ( Яшчарка –паўзуны ) Але хвост – кладоўка пажыўных рэчываў. У раннім узросце ён не змяшчае вялікіх запасаў і лёгка аднаўляецца. У дарослым узросце страта хваста мае негатыўныя наступствы.Па-першае, пазванкі ў новым хвасце не аднаўляюцца і хвост ужо нельга будзе адкінуць пры небяспецы. Па-другое, аднаўленне хваста патрабуе вялікіх жыццёвых сіл. Па-трэцяе, хвост прызначаны не толькі для таго, каб яго адкідваць, ён сродак перамяшчэння. Сл.16

Гэта жывёла самы магутны асілак.Яна можа цягнуць груз у 50 разоў большы за сябе? (Мурашка – насякомыя) Сл.17

Ростам з сабачку, мае чорна-белую поўсць, ногі кароткія, кіпцюры доўгія, жыве ў нары. есць карэнне, жаб, слізнякоў. Занесены ў Чырвону кнігу Рэспублікі Беларусь.(Барсук – звер) Сл.18

Гэта вельмі прыгожая жывёла.Цела пакрыта пер'ем чорнага колеру, бровы чырвоныя,на крылах быццам люстэркі блішчаць. Зімой начуе закапаўшыся ў снег. (Цецярук – птушка) Сл.19

 

- Якія групы жывёл можна сустрэць у лесе ?

Прыём «Чатыры вуглы»

( у чатырох вуглах змешчаны назвы: драпежнікі, раслінаедныя, усёедныя,насякомаедныя)

Фізкультмінутка Сл.20

Есть в лесу три полочки: (Хлопаем в ладоши.)

Ели- ёлки- ёлочки. (Руки вверх, в стороны, вниз.)

Лежат на елях небеса, (Руки вверх.)

На ёлках – птичьи голоса, (Руки в стороны.)

Внизу на ёлочках – роса. (Руки вниз.)

Мы шли-шли, на ели зеленой шишки нашли.

(Шаг на месте, затем руки вверх, потянулись.)

Мы шли-шли, на дубе жёлуди нашли.

(Шаг на месте, затем руки вверх, потянулись.)

Мы шли-шли, чернику-ягоду нашли.

(Шаг на месте, затем присели, руками будто собираем ягоды, встали.)

Мы шли-шли, землянику здесь нашли.

(Шаг на месте, затем присели, руками будто собираем ягоды, встали.)

 

Разгледзьце ілюстрацыю знакамітага рускага мастака І.І. Шышкіна “Раніца ў сасновым лесе” і знайдзіце памылку, якую дапусціў мастак. (Адлюстравана тры медзведзяняці, а можа нараджаца 1-2) Сл.21

 

Паляна “Сяброўская” Сл 22

Падчас падарожжа па гэтай паляне мы пазнаёмімся з узаемасувязямі паміж раслінамі і жывёламі, даведаемся як яны сябруюць.

На дошцы з'яўляецца  схема:

Ежа, сховішча

Расліны ……………………………………..…………………. Жывёлы

Распаўсюджванне насення, ахова ад шкоднікаў

 

- Растлумачце дадзеную схему.

- Лес цяжка ўявіць без жывёл, о якіх можна сказаць наступнае: Санітары лесу, пашыраннікі раслін; нястомныя вусатыя шасціногія будаўнікі і працавікі, асілкі, клапатлівыя нянькі, адважныя і самаадданыя салдаты, дзіўныя выведнікі; крыніцы незвычайных ваннаў для некаторых птушак і гаючага яду для чалавека, ежа для некаторых жывёл і нават вешчуны надвор'я.

— Аб кім ідзе гаворка? (Мурашкі)

Работа ў групах

Заданне: складзі харчовыя ланцугі.

1 група: дзяцел, бяроза, насякомыя-шкоднікі лесу.

2 група: асіна, рысь, лось.                           Сл.23

 

Паляна “Навуковая” Сл.24

Гульня “Закончы сказ”

Прачытаць інфармацыю на с. 64-65                    Сл.25

дом для раслін і жывёл

фабрыка кіслароду, чыстага паветра

радасць адкрыццяў

абаронца глебы, лясных рэчак і ручайкоў

Лес – гэта ….                    дом для грыбоў, арэхаў, ягад, лекавых траў

будаўнічы матэрыял

крыніца паперы

месца адпачынку

5       Замацаванне

Самастойная работа

-  У вас на сталах ляжаць лісты з апавяданнем на экалагічную тэму “Прагулка ў лес”. Прачытайце ўважліва апавяданне і падкрэсліце алоўкам памылкі.

Прагулка ў лес

Мы ідзём восенню па лесе і бачым, як пад дрэвамі цвітуць пралескі, а на дрэвах вісяць ягады журавін. Раптам выскачыў белы заяц і пусціўся бегчы праз поле да ракі, пры гэтым спужаў жаваранка, які падняўся высока ў неба і заспяваў песню, а зайчык прыгнуў у ваду, нырнуў у свой домік, забраўся ў цёплую пасцельку і заснуў на цэлую зіму. Цуды ці нешта не так?

 

6. Вынік урока

-Дзе мы пабывалі ў час прагулкі?

- Пра якіх насельнікаў лесу гаварылі?

 

7 Рэфлексія

-  Цяпер давайце пасадзім дрэва і ўпрыгожым яго. Жоўтыя лісточкі прымацуе той, хто не даведаўся нічога новага, зялёныя – каму ўрок спадабаўся і было шмат цікавага, чырвоныя- хто хоча яшчэ больш даведацца пра лес і яго жыхарах.

8. Дамашняе заданне Сл.26

С. 59-64, адказаць на пытанні; знайсці цікавыя звесткі пра жыхароў лесу; с. 32, № 44

Сл.27

Падрыхтавала:

настаўнік пачатковых класаў

АРЦІМЕНЯ С.М.

I кваліфікацыйная катэгорыя

Электронная «Книга памяти»

Электронная «Книга памяти» доступна по ссылке https://www.mintrud.gov.by/ru/kniga-pamyati-ru и QR-коду

 

 

 

© 2025 Государственное учреждение образования "Тальская средняя школа имени И.А.Муравейко" Домен зарегистрирован 27.05.2020. Регистационный номер в БЕЛГИЭ 167352