Прадмет: літаратурнае чытанне
Клас: другі
Настаўнік: Святлана Мікалаеўна Арціменя
Тэма: З.Бядуля “Гаспадарка”
Дата правядзення: 09.02.2017 г.
Тып урока: традыцыйны (камбінаваны)
Мэта: фарміраванне ўмення выразна чытаць твор З. Бядулі “Гаспадарка”
Задачы:
- пашыраць веды вучняў аб значэнні працы, аб народных рамёствах;
- фарміраваць уменне працаваць з творам, вызначаць рытм верша, ілюстраваць твор;
- садзейнічаць развіццю вуснай мовы вучняў, уяўлення, памяці;
- выхоўваць працавітасць, добрасумленныя адносіны да выканання абавязкаў.
Абсталяванне: малюнкі жывёл, ілюстрацыі на тэму “народныя рамёствы Беларусі”, мультымедыйны дадатак (слоўнікавая работа).
Ход урока
1. Арганізацыйна-матывацыйны этап.
-Усіх званок паклікаў у клас
Урок чытання будзе ў нас.
(прывітанне з гасцямі, пажаданне поспехаў на ўроку)
2. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.
А) Праверка дамашняга задання
Работа ў групах (з кожнай групы дзеці выбіраюць вучня, які будзе чытаць верш)
1 гр.- А.Дзеружынскі “Хлебная скарынка”
2 гр. – М. Пазнякоў “Хлеб”
Б) Маўленчая размінка
- Практыкаванне “Каша кіпіць”
- Чыстагаворка “ Прытупіў пілу Піліп
Пілаваў паленне з ліп”
- “Рыфмаванка”
- Я-я-я-…усё рабіць умею я
- Ю-ю-ю-…кветкі на акне палью
- У-у-у-..у пакоі прыбяру
- Е-е-е-..гэта праца для мяне
- (Аб чым склалі рыфмаванкі?Як вы думаеце – чаму?)
3. Падрыхтоўка дзяцей да ўспрымання новага тэксту
А) Уступная гутарка
- Дзеці, сёння на ўроку мы будзем чытаць цікавы казачны твор. Называецца ён “Гаспадарка.”
- Скажыце калі ласка, хто з вас ведае, што абазначае гэта слова. Гэта слова мае рознае значэнне:
- гэта і жывёла, якую трымаюць дома,
- і хатнія справы: уборка, прыгатаванне ежы,
- …….
Б) Гульня
- Каб даведацца пра каго будзе ісці гаворка, якія героі да нас прыйдуць у госці, я прапаную вам пагуляць у гульню “Хованкі”
Умова гульні:
Па апісанні або па загадцы, вам патрэбна назваць жывёлу (Настаўнік дапамагае, патрэбныя малюнкі вывешвае надошцы)
1. Сапраўдны сябар чалавека, вартаўнік дома - гэта…
2. Барадаты, рагаты і патрэбны ў хатняй справе….
3. Гэты лясны жыхар спіць да вясны, яму не страшны ніякі мароз, вельмі любіць мёд……
4. Хітрая, рыжая плутоўка…
5. Мяккія лапкі, на лапках царапкі…
6. Маленькі Пік у норцы знік…
7. Лясны лекар…
8. Сядзіць у куточку і тчэ сарочку.
4. Першаснае чытанне тэксту
(Настаўнік чытае твор)
- Ці спадабаўся вам верш?
- На што ён падобны?
- Што незвычайнага і казачнага вы ў ім заўважылі?
(героі-звяры выконваюць справы такія як чалавек)
А) Слоўнікавая работа (мультымедыйны дадатак)
- У гэтым вершы вы пачулі шмат незразумелых слоў, увага на экран, мы паспрабуем растлумачыць іх сэнс (дзеці чытаюць тлумачэнне сэнса слова, разглядаюць малюнкі, настаўнік каменціруе і ўдакладняе адказы)
Б) Фізкультхвілінка
Нашы галоўныя героі прапануюць вам адпачыць і разам патанцаваць.
5. Другаснае чытанне тэксту
Самастойнае чытанне верша вучнямі (жужжанне)
6. Аналіз зместу тэксту
А) Пытанні настаўніка ў спалучэнні з выбарачным чытаннем
- Што робіць мядзведзь?
- Чым займаецца лісічка?
- Зачытайце, што робіць сабачка?
- Звярніце ўвагу на малюнак і зачытайце словы, якія адпавядаюць малюнку.
- Якую работу выконвае казёл?
- Дзеці, а ці ўсе героі заняты гаспадаркай? А можа хто адпачывае?
- Што робіць мышанятка?
7. Аналіз эмацыянальна-вобразнага зместу тэкста
А) Самастойная праца (работа ў групах)
1гр. - праілюстраваць слупкі верша , якія больш спадабаліся.
2гр. - “Дапоўні сказы”
Гузікі прышываюць… венікам.
Падлогу мятуць… іголкай.
Цвікі забіваюць… лыжкай.
Кашу ядуць… малатком
- Праверка сам. работы (прэзентаванне)
8. Абагульненне прачытанага
А) Вызначэнне галоўнай думкі твора (кожны ў гурце мае свае абавязкі)
- Ці дапамагаеце вы дома сваім бацькам?
9. Выразнае чытанне твора
Праца над выразным чытанне верша
(Гульня “Адшукай рыфму”)
10. Творчая работа
- Якія з пералічаных у вершы “Гаспадарка” заняткаў можна аднесці да народных рамёстваў беларусаў?
(На дошцы прымацоўваюцца малюнкі, якія адносяцца да народных рамёстваў: ткацтва, ганчарства, кавальства, дрэваапрацоўка, саломапляценне, вышыўка. Вучням прапануецца назваць віды рамёстваў і іх пэўныя прыкметы)
Дадатковая інфармацыя:
Рамяство – гэта прафесійны занятак, звязаны з вырабам якіх-небудзь тавараў ручным спосабам. А якія беларускія рамёствы вы ведаеце? Дзеці пералічваюць рамёствы.
А цяпер давайце абагулім, якія віды рамёстваў існуюць у Беларусі:
Ганчарства – выраб глінянай пасуды;
Ткацтва – выраб тканіны на спецыяльным станку;
Саломапляценне – стварэнне вырабаў з саломы;
Дрэвапрацоўка – выпрацоўка вырабаў з дрэва;
Вышыўка – стварэнне прыгожых узораў на тканіне.
11. Падвядзенне вынікаў.Рэфлексія.
- Чаму прыемна быць працавітым?
- Каму гаворым “Дзякуй” і за што?
12. Дамашняе заданне
Падрыхтаваць выразнае чытанне верша “Гаспадарка” З. Бядулі.
Дадатковае заданне: праілюстраваць верш, падпісаць радкамі з верша.
Падрыхтавала:
настаўнік пачатковых класаў
С.М.Арціменя