15 снежня прайшла сумесная з Тальскім СДК і бібліятэкай агр. Таль літаратурная імпрэза, прысвечаная нашай вядомай зямлячцы, пісьменніцы Ніне Васільеўне Маеўскай.
Ніна Маеўская нарадзілася 4 снежня 1938 года у г. Любань, Мінскай вобласці ў сям'і служачага.
Друкавацца пачала яшчэ школьніцай у 1955 г. Напачатку пісала вершы, творы для дзяцей. У 1969 г. выйшла яе першая кніжка для дзяцей "Ляці, верабейка". У 1970 г. выйшаў першы зборнік апавяданняў "Агата"; у 1983 г. — аповесць "Надзеіч"; у 1984 г. — кніга "Такая позняя вясна"; 1989 г. — кніга аповесцей "Холад доннай вады". У 2001 г. выйшаў яе першы зборнік вершаў "Падаюць даспелыя ранеты". У гэтых вершах раскрылася душа, поўная любові да жыцця, да чалавека, да сваёй радзімы. Яе вершы вызначаюцца шчырасцю пачуццяў, філасофскай глыбінёй думкі. Кнігу "Шчасце", якая выйшла ў свет у 2011 годзе, склалі апошнія прыжыццёвыя аповесці і апавяданні, сугучныя нашаму часу.
Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.