У час вайны служыў на востраве Рыбачы ў Паўночным моры.
У пасляваенныя гады працаваў у школе настаўнікам фізічнай культуры, дырэктарам цагельнага завода калгаса “Беларусь”. Васіль Мікалаевіч часта ўспамінаў векапомныя падзеі вогненных саракавых, з ахвотай прыгадваў ярасныя атакі марской гвардыі, вылазкі ў глыбокі тыл ворага, і абавязкова расказваў гісторыю аб пагранічным знаку на сопцы Мустатунтуры. Больш трох гадоў спрабавалі фашысцкія горныя стралкі з эсэсаўскай дывізіі "Эдэльвейс" захапіць камяністую вышыню, знішчыць пагранічны знак. Але мужнасць і стойкасць марской пяхоты не дазволіла ворагам перайсці граніцу. Кожны раз пасля бою зноў падымаўся на вышыні пагранічны слупок з савецкім гербам.
Многа потым было баёў і атак, нямала крыві праліта на камяністых запалярных сопках. Час пакрысе сцірае франтавыя падзеі, застаецца ў памяці самае дарагое, блізкае. Вось, скажам, ёсць у яго два ордэны Айчыннай вайны - першай і другой ступені, атрыманы за вызваленчы паход у Паўночную Нарвегію, баі на Кольскім паўвостраве. Ва ўзаемадзеянні з разведчыкамі двойчы Героя Савецкага Саюза Мікалая Ляонава - брыгада марской пяхоты, у якой служыў Васіль Мікалаевіч, брала штурмам гарады Пячэнгу,Лінахамары, Кіркенес.
Асабліва цяжкі бой разгарэўся за мыс Крастовы, які прыкрываў подступы да старажытнага рускага горада Пячэнгі. Мыс Крастовы служыў фарпостам для нямецкіх войск у Нарвегіі. Тут фашысты ўзвялі жалезабетонныя ўмацаванні, на кругавы абстрэл былі пастаўлены дзве батарэі 105-міліметровых марскіх гармат. Ворагі былі ўпэўнены ў сваёй непрыступнасці - з мора штурмаваць мыс было немагчыма, ззаду - крутая адвесная скала. Вось іменна адсюль і вырашылі пачаць атаку.
Некалькі дзён трэніраваліся ў поўнай альпінісцкай амуніцыі ў тыле, а потым рота старшага лейтэнанта Кашляка палезла ў паднябессе. Цяжкі быў гэта прыступ. Адзін няўпэўнены рух - і смяльчак ляцеў у бездань. А патрэбна было яшчэ і мінамёты даставіць, і іншую зброю. Нямнога іх узнялося на скалісты пік. I як салют па недайшоўшых падаў Васіль Мікалаевіч каманду адкрыць агонь. Замітусіліся ўнізе фашысты, ды куды дзенешся ад гнеўнага позірку маракоў, трапных куль і мін.
Цяжка ваяваць у гарах. Літаральна кожную сопку даводзілася браць штурмам. У вызваленчым паходзе ў Нарвегіі актыўна дапамагалі нашым вайскам нарвежскія партызаны, члены антыфашысцкіх груп Супраціўлення. Не аднойчы даводзілася байцам Кашляка разам з імі змагацца ў тыле ворага.
Сёння гэтага паважанага чалавека ўжо няма ў жывых, але яго дзеці, унукі і праўнукі захоўваюць памяць аб ім.
№ узнагароднага дакумента: 75
дата ўзнагароднага дакумента: 06.04.1985
Ордэн Айчыннай вайны войны I ступені
Кашляк Васіль Мікалаевіч.

дата узнагароднага дакумента: 06.04.1985
Ордэн Айчыннай вайны войны I ступені