24 верасня у рамках тыдня роднай мовы для вучняў 5-11 класаў праведзена інтэлектуальная гульня «Век жыві-век вучысь». Вучні падзяліліся на дзве каманды. Кожная павінна была пераадолець сем прыпынкаў, каб дасягнуць перамогі.
У час пазакласнага мерапрыемства навучэнцы працавалі і атрымлівалі за гэта балы ў наступных намінацыях: “Скарбонка народнай мудрасці”, “Музыка ў творах”, “Перакладчыкі”, “Беларускія пісьменнікі”, “Архітэктура Беларусі” , “Славутыя людзі беларускай зямлі”, “Фразеалагізмы- залацінкі роднай мовы”.
Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў па беларускай мове і літаратуры, удасканаленню вобразнага і аналітычнага мыслення, развіццю лідарскіх якасцей удзельнікаў лінгвістычнага спаборніцтва.



























